Частыя пытанні

Што такое адукацыйная змена?

Адукацыйная змена – гэта адзін з асноўных напрамкаў Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарку, які мае на ўвазе бясплатнае навучанне навучэнцаў 9-11 класаў па выбраным напрамку.

Якія напрамкі ў Вас прадстаўлены?

З лістапада 2022 года ў нас прадстаўлена 15 напрамкаў: «Зялёная хімія», «Інфармацыйныя і камп’ютарныя тэхналогіі», «Робататэхніка», «Інжынерная экалогія», «Біятэхналогіі», «Нанаіндустрыя і нанатэхналогіі», «Энергетыка будучыні», «Электроніка і сувязь », «Архітэктура і дызайн», «Інфармацыйная бяспека», «Лазерныя тэхналогіі», «Авіякасмічныя тэхналогіі», «Віртуальная і дапоўненая рэальнасць», «Машыны і рухавікі. Аўтамабілебудаванне», «Прыродныя рэсурсы»,

Падрабязную інфармацыю аб кожным напрамку можна знайсці па ўкладцы Адукацыйныя напрамкі.

Колькі доўжыцца адукацыйная змена?

Адукацыйная змена доўжыцца 24 дні, у тым ліку дзень прыезду і дзень ад’езду.

Чым хлопцы займаюцца на зменах?

У джуніёраў праходзяць заняткі па адукацыйных кірунках, а таксама ўрокі па вучэбных прадметах паводле адукацыйнай праграмы агульнай сярэдняй адукацыі. Яшчэ для рабят арганізуецца пазанавучальная дзейнасць, якая ўключае ў сябе розныя мерапрыемствы, экскурсіі, басейн, урокі харэаграфіі і т.д.

Як можна патрапіць на адукацыйную змену?

Для таго каб патрапіць на навучанне ў Дзіцячы тэхнапарк неабходна прайсці адбор, які складаецца з двух этапаў:

  1. Першы ўключае ў сябе падачу анлайн-заяўкі з прымацаваным да яе праектам даследчага характару і/або дыпломам пераможцы або ўдзельніка міжнародных, рэспубліканскіх, абласных адукацыйных мерапрыемстваў.
  2.  На другім этапе вучню неабходна будзе выканаць тэставае заданне на вызначэнне ўзроўню тэхнічнага, аналітычнага і прасторавага мыслення. Пасля чаго – прайсці сумоўе і выбраць адукацыйны кірункі ў адпаведнасці з колькасцю набраных балаў.

Што за праект павінен падаць навучэнец?

Джуніёр павінен распрацаваць і прадставіць праект даследчага характару па выбраным напрамку: напрыклад, калі навучэнец плануе навучацца «Робататэхніцы», то яго праект павінен быць выкананы ў рамках гэтага кірунку.

За які час да пачатку змены пачынаецца адбор?

Адбор пачынаецца прыкладна за два месяцы да пачатку змены. Напрыклад, на студзеньскую змену 2023 набор стартуе 31 кастрычніка 2022. Прыём заявак доўжыцца два тыдні.

Дзе і ў якіх умовах пражываюць навучэнцы?

На працягу змены навучэнцы пражываюць у Тэхнадом блочнага тыпу. У кожным блоку два пакоі на два чалавекі, туалет і душ.
У сталовай арганізавана пяціразовае харчаванне. На кожным паверсе ёсць пральня.
У Тэхнадоме ёсць трэнажорная і спартыўная залы, настольныя гульні, пакоі самападрыхтоўкі, зала рыторыкі, выставачная і актавая залы – усё для карыснага правядзення вольнага часу.

Ці дазваляецца бацькам наведванне вучняў?

Бацькі дапушчаюцца на тэрыторыю Тэхнадома толькі ў дзень заезду і раз’езду. Бацькоўскага дня ў нас няма. І вось падставы:

  1. Правядзенне бацькоўскіх дзён ставіць дзяцей у няроўныя ўмовы. Да адных могуць прыехаць бацькі, да іншых – не могуць. Навучэнцы, да якіх не могуць прыехаць бацькі, перажываюць наконт гэтага. Гэта галоўная прычына, з якой бацькоўскі дзень не праводзіцца.
  2. Эпідэміялагічнае становішча. Нават калі Вы абсалютна здаровыя, да іншага дзіцяці можа прыехаць бацька з прастудай і не толькі. У выніку аднаго кантакту можа захварэць цэлая група навучэнцаў.
  3. Неабходна прымаць да ўвагі, што навучэнец прыехаў толькі на 24 дні: у выпадку неабходнасці з ім заўсёды можна звязацца па мабільным тэлефоне, альбо ў сацыяльнай сетцы, па электроннай пошце, у скайпе.

Спадзяемся на Ваша разуменне, бо прынятае рашэнне прадыктавана выключна клопатам аб навучэнцах і іх здароўі.

Ці дазваляецца забіраць дзіця ці адлучацца на час з Дзіцячага тэхнапарку?

У сувязі з інтэнсіўным рэжымам заняткаў, разлічаным на ўвесь перыяд знаходжання ў Дзіцячым тэхнапарку, не дапускаецца ўдзел джуніёраў у асобных мерапрыемствах або частцы адукацыйнай змены: выключаны заезды і выезды навучэнцаў у час правядзення змены.

У які час неабходна прыехаць і што неабходна прадаставіць пры афармленні навучэнцаў, якія прыбываюць на змену, у дзень заезду?

У дзень заезду рэгістрацыя навучэнцаў праводзіцца па адрасе г. Мінск, праезд Універсітэцкі, 7.
Пры рэгістрацыі неабходна прадставіць наступныя дакументы:

  • пасведчанне аб нараджэнні (або іншы дакумент, які сведчыць асобу) навучэнца + яго ксеракопія;
  • заяву навучэнца (для навучэнцаў, якія не дасягнулі паўналецця – заява яго законных прадстаўнікоў – арыгінал);
  • медыцынская даведка аб стане здароўя навучэнца (форма 1 здр / к-10);
  • медыцынская даведка для наведвання басейна;
  •  даведка аб адсутнасці кантактаў з інфекцыйнымі хворымі (выдадзеная не раней, чым за тры дні да заезду ў дзіцячы тэхнапарк);
  •  індывідуальны навучальны план (з улікам размеркавання вучэбных гадзін на арганізацыю вучэбнай дзейнасці вучняў па вучэбных прадметах у перыяд знаходжання іх у Нацыянальным дзіцячым тэхнапарку згодна з дадаткам), зацверджаны кіраўніком установы адукацыі, у якой навучэнец атрымлівае агульную сярэднюю адукацыю.

Прыём вучняў ад суправаджаючых афармляецца “Актам прыбыцця вучняў (групы, дэлегацыі)”.

Раз’езд навучэнцаў з установы адукацыі “Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк” праводзіцца ў дзень завяршэння адукацыйнай змены.

Юрыдычная адказнасць Дзіцячага тэхнапарку за захаванне жыцця і здароўя навучэнцаў спыняецца з моманту іх перадачы бацькам (асобам, якія іх замяняюць). Фактам перадачы навучэнцаў з’яўляецца подпіс бацькоў (асоб, якія іх замяняюць), якія суправаджаюць у Акце.

Як сілкуюцца джуніёры?

Для джуніёраў арганізавана пяціразовае харчаванне ў сталовай Тэхнадома.

Што рабіць, калі няма наўтбука?

Наўтбук падаецца джуніёрам на час, але толькі для працы над даследчымі праектамі ў Тэхнадоме.

Ці трэба браць з сабой школьныя падручнікі?

Падручнікі не патрабуюцца, паколькі навучэнцам на час навучання прадастаўляюцца электронныя носьбіты інфармацыі, дзе размешчаны неабходныя навучальныя матэрыялы.

Як адбываецца размеркаванне па пакоях у Тэхнадоме?

У адным пакоі жывуць, як правіла, навучэнцы аднаго профіля. Рашэнне аб размеркаванні рабят па пакоях прымае кіраўніцтва Дзіцячага тэхнапарку.

Хто адказвае за маё дзіця падчас яго знаходжання ў Дзіцячым тэхнапарку?

За кожным профілем замацаваны тымлідэры, якія ўвесь час знаходзяцца з навучэнцамі. Уначы працуе начны выхавальнік.

Акрамя таго, у Тэхнадоме функцыянуе сістэма відэаназірання.

Падкажыце, ці ёсць Wi – Fi у Тэхнадоме?

Так. Пароль можна атрымаць у тымлідэра.

Ці патрэбна даведка для наведвання басейна?

Так, патрэбна. Неабходная даведка з паметкай “Для наведвання басейна”.

(Даведка ў басейн – гэта дакумент, які прадастаўляецца фізічнай асобай, якая збіраецца наведаць басейн, і сведчыць той факт, што стан яго здароўя задавальняе патрабаванні, якія дазваляюць наведваць такога роду ўстановы. Даведка выдаецца медыцынскай установай з мэтай папярэджання заражэння іншых наведвальнікаў басейна хваробамі, якія могуць аддавацца хворым пры кантакце з вадой, а таксама інвентаром для плавання).

Ці трэба даваць дзіцяці грошы?

Мы не рэкамендуемы даваць дзіцяці вялікую суму грошай, а таксама каштоўныя рэчы і дарагую тэхніку.

Як дзіця можа памыць свае рэчы?

У Тэхнадоме ёсць свая пральня. Рабяты здаюць свае рэчы ў адмысловых пакетах для мыцця тымлідэрам, а потым забіраюць іх чыстымі.

Што рабіць калі дзіця адчула недамаганне?

Побач з навучэнцамі на працягу ўсёй адукацыйнай змены знаходзяцца добра падрыхтаваныя тымлідэры. Калі ласка, загадзя настройвайце дзяцей звяртацца да іх па ўсіх пытаннях. Калі дзіця адчула сябе дрэнна, трэба звернецца да тымлідэра з просьбай праводзіць яго да лекара або выклікаць хуткую дапамогу.

Што робяць дзеці ў вольны ад адукацыйнай і навуковай дзейнасці час?

Дзіцячы тэхнапарк – гэта не толькі ўнікальная адукацыйная і навуковая пляцоўка, але і месца, дзе навучэнцы ўключаюцца ў розныя віды культурнай, спартыўнай, творчай і забаўляльнай дзейнасці.

У Тэхнадоме ёсць настольныя гульні, спартыўная зала, зала рыторыкі і актавая зала. Для вучняў ладзяцца трэнінгі і майстар-класы, культурныя і творчыя мерапрыемствы. Акрамя таго, хлопцы ездзяць на экскурсіі, наведваюць культурныя і спартыўна-аздараўленчыя ўстановы горада Мінска. І, канешне ж, ёсць вольны час і час на самападрыхтоўку.

Ці ёсць узор індывідуальнага навучальнага плана?

Узор распрацаванага індывідуальнага навучальнага плана можна знайсці на нашым ва ўкладцы Для тых, хто паступіў

Ці можна даведацца аб тэрмінах правядзення адукацыйных змен у бягучым годзе?

Папярэдні графік адукацыйных змен ва ўстанове адукацыі “Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк” на 2022 і 2023 гг. можна знайсці ва ўкладцы Графік змен

Ці можна пазнаёміцца са зместам навучальных праграм па адукацыйных напрамках?

Кароткі змест навучальных праграм размяшчаецца на сайце ў раздзеле Адукацыйныя змены/ Адукацыйныя напрамкі.

Ці можна прайсці навучанне ў Дзіцячым тэхнапарку дыстанцыйна?

Навучанне ў Нацыянальным дзіцячым тэхнапарку арганізавана ў дзённай (вочнай) форме. Пасля засваення зместу адукацыйнай праграмы ў вочнай форме, навучэнец можа прадоўжыць работу над праектам у дыстанцыйнай форме атрымання адукацыі па індывідуальнай праграме. Залічэнне вучня на дыстанцыйную форму навучання ажыццяўляецца па рэкамендацыях педагогаў Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарку з улікам перспектыўнасці яго праекта.

Калі ў Вас узніклі дадатковыя пытанні, Вы можаце звярнуцца па тэлефоне
(017) 368 78 19 або напісаць на пошту tehnopark@ndtp.by.