Пул перспектыўных праектаў
Кожны месяц Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк рэалізуе адукацыйныя праграмы па 15 напрамках. За 24 дні змены джуніары не толькі асвойваюць канкрэтную вобласць навукі, але і распрацоўваюць уласныя даследчыя праекты.
Жыццё лепшых з іх не спыняецца са сканчэннем змены. Куратары напрамкі выбіраюць праект, які навучэнец (або навучэнцы, калі праект распрацоўваўся ў пары) на працягу 3 месяцаў будуць развіваць у працэсе дыстанцыйнага навучання. Павысіўшы ўзровень кампетэнцый і магчымасцей, дзеці ўдзельнічаюць у абласных і рэспубліканскіх конкурсах, займаюць прызавыя месцы і маюць усе шанцы ўкараніць сваю распрацоўку ў маштабную вытворчасць.
У гэтым дакуменце сабраны імёны нашых адораных навучэнцаў і назвы іх праектаў, якія ў перспектыве могуць рэалізавацца і пайсці на карысць чалавецтву.