Аб адукацыйных зменах
Адукацыйныя змены – гэта адно з асноўных напрамкаў дзейнасці Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарку, у рамках якога навучэнцам 9-11 класаў прадастаўляецца магчымасць бясплатна прайсці навучанне па выбраным адукацыйнаму кірунку.
Пры паспяховым засваенні адукацыйнай праграмы на змене навучэнцы могуць працягнуць працу над рэалізуемым праектам у дыстанцыйнай форме.
Навучэнцы, якія паспяхова асвоілі адукацыйную праграму ў дзённай і дыстанцыйнай формах, могуць атрымаць рэкамендацыю наглядальнага савета ўстановы адукацыі «Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк» да залічэння ва ўстановы вышэйшай адукацыі без уступных выпрабаванняў пры паступленні на спецыяльнасці профіляў адукацыі «Тэхніка і тэхналогіі» і «Натуральныя навукі”» а таксама ў ліцэі, універсітэты для асваення зместу адукацыйнай праграмы сярэдняй адукацыі з вывучэннем асобных навучальных прадметаў, модуляў на павышаным узроўні ў рамках арганізацыі профільнага навучання без уступных выпрабаванняў у адпаведнасці з крытэрыямі.
Арганізацыя адукацыйнай змены
Кожная адукацыйная змена доўжыцца 24 дня і ўключае ў сябе:
- заняткі па адукацыйных напрамках (адукацыйная праграма дадатковай адукацыі адораных дзяцей і моладзі);
- урокі па вучэбных прадметах (адукацыйная праграма агульнай сярэдняй адукацыі);
- пазавучэбную дзейнасць.
Заняткі па адукацыйных напрамках праводзяць выкладчыкі вядучых ВНУ нашай краіны на базе навуковых лабараторый, аснашчаных сучасным абсталяваннем.
Урокі па вучэбных прадметах праходзяць у ДУА «Сярэдняя школа №225 г.Мінска» згодна з індывідуальным вучэбным планам.
Пазавучэбны дзейнасць напоўнена экскурсіямі і мерапрыемствамі, якія развіваюць у вучняў крытычнае мышленне, сацыяльныя навыкі, творчыя і камунікатыўныя здольнасці.
Умовы пражывання
На працягу змены навучэнцы пражываюць у Тэхнадом блочнага тыпу. У кожным блоку два пакоі на два чалавекі, туалет і душ.
У сталовай арганізавана пяціразовае харчаванне. На кожным паверсе ёсць пральня.
У Тэхнадоме ёсць трэнажорная і спартыўная залы, настольныя гульні, пакоі самападрыхтоўкі, зала рыторыкі, выставачная і актавая залы – усё для карыснага правядзення вольнага часу.
На час змены навучэнцам прадастаўляецца:
- трансфер паміж месцамі пражывання, навучання, вольнага часу;
- падручнікі;
- наўтбук (калі няма магчымасці прывезці ўласны);
- медыцынскае абслугоўванне.