Адукацыйныя напрамкі
Энергетыка будучыні
Энергетыка будучыні – гэта вобласць навуковых ведаў, якая арыентавана на развіццё напрамкаў безвугляроднай энергетыкі, якія спрыяюць зніжэнню рызык прычынення шкоды навакольнаму асяроддзю і захаванню выкапнёвай вуглевадароднай тэхналагічнай сыравіны.
Пераўтварэнне энергетычных сістэм шляхам інтэграцыі ў іх аднаўляльных і ядзерных крыніц энергіі ў шырокім дыяпазоне магутнасцей у перспектыве дасць магчымасць забяспечыць усеагульны доступ да недарагіх, надзейных, устойлівых і сучасных крыніц энергіі.
Праграма «Энергетыка будучыні» мяркуе:
- азнаямленне з асноўнымі відамі аднаўляльных крыніц энергіі;
- вывучэнне асноўных тэхналогій і абсталявання для канверсіі аднаўляльнай энергіі розных крыніц у цеплавую, механічную і электрычную энергію;
- паглыбленне ведаў аб стане і перспектывах развіцця аднаўляльнай і атамнай энергетыкі ў свеце і Рэспубліцы Беларусь;
- азнаямленне з асноўнымі характарыстыкамі ядзерных рэактараў;
- фарміраванне ведаў аб працэсах, якія праходзяць у асноўным і дапаможным абсталяванні атамных электрычных станцый (далей – АЭС), сістэмах бяспекі АЭС, асаблівасцях сістэм, якія ўплываюць на бяспеку;
- авалоданне комплексам ведаў па асновах ядзернай фізікі;
- фарміраванне і развіццё ўменняў аналізаваць прынцыповыя тэхналагічныя схемы атамных электрастанцый і прынцыповыя тэхналагічныя схемы прымянення нетрадыцыйных крыніц энергіі ў розных мэтах;
- набыццё навыкаў выканання разлікаў і выбару неабходнага абсталявання для стварэння рэальнай канверсійнай устаноўкі і яе ўкаранення ў існуючую сістэму энергазабеспячэння.
Праграма рэалізуецца пры садзейнічанні Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.
Куратары праграмы:
Ракевіч Сняжана Ігараўна – старшы выкладчык кафедры «Цеплавыя электрычныя станцыі» энергетычнага факультэта Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта;
Некала Ігар Андрэевіч – старшы выкладчык кафедры «Цеплавыя электрычныя станцыі» энергетычнага факультэта Беларускага нацыянальнага тэхнічнага універсітэта;
Ігар Андрэевіч – старшы выкладчык «Цеплавыя электрычныя станцыі» энергетычнага факультэта Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта;
Пракапеня Іван Мікалаевіч – старшы выкладчык кафедры «Прамысловая цеплаэнергетыка і цеплатэхніка» энергетычнага факультэта Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта;
Пятроўская Таццяна Аляксандраўна – старшы выкладчык кафедры «Прамысловая цеплаэнергетыка і цеплатэхніка» энергетычнага факультэта Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта;
Жалняровіч Ірына Аляксееўна – асістэнт кафедры «Цеплавыя электрычныя станцыі» энергетычнага факультэта Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.
Праграма «Інтэлектуальная энергетыка» прадугледжвае:
- азнаямленне з роляй інтэлектуальных энергетычных тэхналогій і энергетычнай інфраструктуры ў атрыманні і пераўтварэнні энергіі, у тым ліку на атамных электрычных станцыях;
- вывучэнне спосабаў і прылад захоўвання энергіі і выкарыстання электраэнергіі пры яе пераўтварэнні ў цеплавую, хімічную, механічную і іншыя віды; –
- вывучэнне тэхналогій атрымання электрычнай і цеплавой энергіі з аднаўляльных крыніц з акцэнтам на экалагічна бяспечную трансфармацыю і інтэграцыю аднаўляльнай энергіі;
- аналіз энергетычнага планавання і мадэлявання, а таксама засваенне падыходаў да энергаэфектыўнасці;
- фарміраванне ведаў аб лічбавых двайніках энергетычных аб’ектаў і сістэм і прынцыпах іх прымянення ў энергетыцы;
- фарміраванне навыкаў использования інтэлектуальных лічыльнікаў, дадзеных, штучнага інтэлекту і цыфравізацыі для інтэлектуальнай энергетыкі.
Куратары праграмы:
Маршалова Галіна Сяргееўна – загадчык кафедры энергазберажэння, гідраўлікі і цеплатэхнікі факультэта лясной інжынерыі, матэрыялазнаўства і дызайну ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт, кандыдат тэхнічных навук;
Здитовецкая Святлана Валянцінаўна . – дацэнт кафедры энергазберажэння, гідраўлікі і цеплатэхнікі кандыдат тэхнічных навук, факультэта лясной інжынерыі, матэрыялазнаўства і дызайну ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт, кандыдат тэхнічных навук;
Чорны Андрэй Дзмітрыевіч – загадчык лабараторыі турбулентнасці Інстытута цепла – і масаабмену імя А. В. Лыкава НАН Беларусі, кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт
Праграма рэалізуецца пры садзейнічанні Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага універсітэта, Інстытута цепла – і масаабмену імя А. В. Лыкава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.




