Інжынерна-тэхнічныя цэнтры

Інжынерна-тэхнічныя цэнтры, высокатэхналагічныя адукацыйныя пляцоўкі, якія ствараюцца ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі і якія дазваляюць выконваць практычныя інжынерна-тэхнічныя даследаванні і праекты ў натуральна-матэматычным і інжынерных напрамках ва ўзаемадзеянні з установамі дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, установамі вышэйшай адукацыі, іншымі навукова-даследчымі арганізацыямі.

У такіх цэнтрах навучэнцы могуць працаваць над праектамі, звязанымі з робататэхнікай, аўтаматызацыяй, энергетыкай, інфармацыйнымі тэхналогіямі і іншымі абласцямі – праводзіць эксперыменты, вывучаць розныя працэсы і ствараць інавацыйныя праекты. Гэта дапамагае ім развіваць крытычнае мысленне, навыкі рашэння праблем і ўменне працаваць у камандзе.

Важным аспектам працы інжынерна-тэхнічных цэнтраў з’яўляецца інтэграцыя іх дзейнасці з вучэбным працэсам. Настаўнікі могуць выкарыстоўваць абсталяванне цэнтраў для правядзення практычных заняткаў, дэманстрацыі эксперыментаў і арганізацыі лабараторных работ. Гэта дазваляе вучням лепш зразумець вывучаемыя прадметы і прымяняць атрыманыя веды на практыцы.

Значную ролю ў функцыянаванні інжынерна-тэхнічных цэнтраў мае выяўленне, развіццё і падтрымку адораных навучэнцаў. Інжынерна-тэхнічныя цэнтры могуць ўкараняць спецыяльныя праграмы і праводзіць мерапрыемствы для выяўлення таленавітых дзяцей і моладзі, а таксама прадастаўляць ім індывідуальныя адукацыйныя траекторыі і дадатковыя заняткі для паглыблення ведаў і развіцця навыкаў.

У інжынерна-тэхнічных цэнтрах навучэнцы могуць распрацоўваць праекты для ўдзелу ў рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах. Гэта стымулюе творчае мысленне, вучыць прэзентаваць вынікі сваёй працы шырокай аўдыторыі. Удзел у такіх конкурсах дапамагае пашырыць кругагляд, умацаваць упэўненасць у сабе, атрымаць прызнанне і вопыт, які можа спатрэбіцца пры паступленні ў вну і ў далейшай кар’еры.

Праца над праектамі ў інжынерна-тэхнічных цэнтрах таксама можа быць звязана і з паступленнем у Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк. На базе інжынерна-тэхнічных цэнтраў навучэнцы могуць распрацоўваць і рэалізоўваць праекты, звязаныя з актуальнымі тэхналагічнымі напрамкамі, такімі як робататэхніка, інфармацыйныя тэхналогіі, энергетыка і іншыя. Гэта дазволіць ім атрымаць вопыт працы над рэальнымі задачамі, палепшыць свае навыкі ў абранай сферы і падрыхтавацца да паступлення ў дзіцячы тэхнапарк, дзе праектная дзейнасць цесна звязана з рэальным сектарам эканомікі.

Такім чынам інжынерна-тэхнічныя цэнтры спрыяюць прафесійнай арыентацыі навучэнцаў. Многія з іх пасля заканчэння школы выбіраюць тэхнічныя спецыяльнасці, такія як інжынер-канструктар, праграміст, спецыяліст па робататэхніцы і іншыя, так як ўжо маюць уяўленне пра змест сваёй будучай прафесіі, а таксама досвед працы з сучасным абсталяваннем і тэхналогіямі. Гэта забяспечвае адпаведнасць адукацыйных праграм патрэбам рынку працы і спрыяе развіццю эканомікі краіны.

Павышэнне кваліфікацыі педагогаў інжынерна-тэхнічных цэнтраў ажыццяўляецца з мэтай фарміравання кваліфікаваных спецыялістаў, якія валодаюць навыкамі працы з высокатэхналагічным абсталяваннем і праграмным забеспячэннем, якія валодаюць сучаснымі методыкамі выкладання спецыяльных інжынерных дысцыплін і арганізацыі праектнай дзейнасці, а таксама здольных эфектыўна навучаць і развіваць інжынерныя навыкі навучэнцаў.

Установай адукацыі «Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк» вызначаны напрамкі рэалізацыі факультатыўных заняткаў у інжынерна-тэхнічных цэнтрах для вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з улікам напрамкаў рэалізацыі адукацыйнай праграмы дадатковай адукацыі адораных дзяцей і моладзі ва ўстанове адукацыі «Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк», распрацаваны адпаведныя навучальныя праграмы, зацверджаныя пастановай Міністэрства адукацыі ад 25 верасня 2023 года №309.

Для падрыхтоўкі педагогаў да паўнавартаснай рэалізацыі названых навучальных праграм дзяржаўнай установай адукацыі «Акадэмія адукацыі» арганізаваны курсы павышэння кваліфікацыі педагагічных работнікаў па напрамках рэалізацыі праграм факультатыўных заняткаў на базе інжынерна-тэхнічных цэнтраў ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі па праграме «Выкарыстанне робататэхнічных абсталявання ў адукацыйным працэсе ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі (на базе камплектаў «Robbo»)» з выкарыстаннем магчымасцяў устаноў адукацыі «Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк» і «Беларускі нацыянальны тэхнічны універсітэт».

На працягу двух гадоў больш за 90 педагогаў з усіх рэгіёнаў краіны ўжо прайшлі навучанне па дадзенай праграме.

Дакументацыя

Павышэнне кваліфікацыі

Кантакты
Сектар арганізацыйна-метадычнага суправаджэння інжынерна-тэхнічных цэнтраў
тэл.: +375 017 368 89 87
e-mail: stem@ndtp.by

Супрацоўнікі
Загадчык сектара:
Гамеза Вераніка Канстанцінаўна

Метадыст:
Буторына Марына Аляксандраўна

Навіны

  • Published On: 17.02.2025none
  • Published On: 11.02.2025none
  • Published On: 28.11.2024none
  • Published On: 29.03.2024none