ПРАВЯДЗІ ВОЛЬНЫ ЧАС З РОЗУМАМ І КАРЫСЦЮ

НАВУКОВЫЯ ВЫХАДНЫЯ

АДУКАЦЫЙНАЯ ПРАГРАМА

«Навуковыя выхадныя»

«Навуковыя выхадныя» – адукацыйны праект Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарку па прыцягненню школьнікаў у навукова-тэхнічную творчасць і інжынерную дзейнасць.

Мэта праекта: прыцягненне школьнікаў у навукова-тэхнічную творчасць і інжынерную дзейнасць, правядзенне вольнага часу з розумам і карысцю.

Мэтавая аўдыторыя: навучэнцы 7-9 класаў устаноў адукацыі, якія праяўляюць цікавасць да тэхнічных, дакладных і натуральных навук.

Праграма праекта:  праграма праекта «Навуковыя выхадныя» рэалізуецца ў двух варыянтах: «Навуковыя выхадныя для школьных классаў» і «Навуковыя выхадныя сем’ям з дзецьмі». Кожная з праграм ўключае ў сябе розныя прэзентацыі, экскурсіі і майстар-класы ў навуковых лабараторыях.

Месца правядзення

Установа адукацыі «Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк»,

г. Мінск, вуліца Францішка Скарыны, 25/3

«Навуковыя выхадныя» (сем’ям з дзецьмі)

Аднадзённая (субота) трохгадзінная праграма, ўключае ў сябе прэзентацыю Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарку, экскурсію па вучэбна-лабараторнаму і выставачнаму корпусу, майстар-класы ў навуковых лабараторыях. Для дарослых праводзіцца навукова-папулярная лекцыя.

Кошт (1 дзіця, бацькам — бясплатна)
35,00 BYN

Даты правядзення
13 красавіка 2024 года, 12.30 (программа)
25 мая 2024 года, 12.30 (программа)

Запісацца

«Навуковыя выхадныя» (для школьных классаў)

Аднадзённая (пятніца) і/або двухдзённая (пятніца-субота, з пражываннем) праграма ўключае ў сябе прэзентацыю Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарку, экскурсію па вучэбна-лабараторнаму і выставачнаму корпусу, майстар-класы ў навуковых лабараторыях, «Атамны практыкум» (для двухдзённай праграмы).

Групы фармуюцца на падставе заявак мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, якія ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы адукацыі.

Кошт
8,50 BYN (аднадзённая праграма)
28,50 BYN (двухдзённая праграма)

Спосабы аплаты

  1. Праз сістэму «Разлік»(АРІП).
  2. З выкарыстаннем наяўных грашовых сродкаў, электронных грошай і банкаўскіх плацежных картак у пунктах банкаўскага абслугоўвання банкаў, якія аказваюць паслугі па прыёме плацяжоў, а таксама пры дапамозе інструментаў дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання.

Для правядзення плацяжу неабходна:

  1. Выбраць
    • Пункт «Сістэма «Разлік» (АРІП)»
    • адукацыя і развіццё
    • дадатковае адукацыю і развіццё
    • навучанне ІТ, інжынерыі
    • г. Мінск
    • Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк
    • Навуковыя выхадныя сем’ям або Навуковыя выхадныя класам
  2. Ввести Ф.І.І.
  3. Увесці суму плацяжу (калі не пазначана).
  4. Праверыць карэктнасць інфармацыі.
  5. Здзейсніць плацёж.

Важная інфармацыя!

Калі Вы ажыццяўляеце плацёж у касе банка, калі ласка, паведаміце касіра аб неабходнасці правядзення плацяжу праз сістэму «Разлік» (АРІП).