Спосабы аплаты

Аплаціць адукацыйныя паслугі ўстановы адукацыі «Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк» Вы можаце праз сістэму «Разлік»(ЕРІП), у любым зручным для Вас месцы, у зручны для Вас час, у зручным для Вас пункце банкаўскага абслугоўвання – інтэрнэт-банку, з дапамогай мабільнага банкінгу , інфакіёску, касе банкаў, банкамаце і г.д.

Здзейсніць аплату можна з выкарыстаннем наяўных грашовых сродкаў, электронных грошай і банкаўскіх плацежных картак у пунктах банкаўскага абслугоўвання банкаў, якія аказваюць паслугі па прыёме плацяжоў, а таксама з дапамогай інструментаў дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання.

ДЛЯ ПРАВЯДЗЕННЯ ПЛАЦЕЖУ НЕАБХОДНА:

  1. Выбраць
    • Пункт «Сістэма «Разлік» (АРІП)»
    • адукацыя і развіццё
    • дадатковая адукацыя і развіццё
    • навучанне ІТ, інжынерыі
    • г. Мінск
    • Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк
    • гурткі
  2. Для аплаты ўвесці нумар асабовага рахунку.
  3. Увесці суму плацяжу (калі не пазначана).
  4. Праверыць карэктнасць інфармацыі.
  5. Здзейсніць плацёж

Калі Вы здзяйсняеце плацёж у касе банка, калі ласка, паведаміце касіру аб неабходнасці правядзення плацяжу праз сістэму «Разлік» (АРІП).