Аб дзіцячым тэхнапарку
Хто мы
Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк – гэта ўстанова адукацыі, мэтай якой з’яўляецца падтрымка адораных навучэнцаў, развіццё ў іх цікавасці да навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці, імкненне да асабістых навуковых дасягненняў.
Наша місія
Місія Дзіцячага тэхнапарку – адсочваць тэндэнцыі, вызначаць прыярытэты і знаходзіць новыя рашэнні ў сферы адукацыі, адкрываць магчымасці для рэалізацыі навукова-тэхнічнага патэнцыялу навучэнцаў і натхняць на новыя ідэі і адкрыцці.
Напрамкі працы
Адукацыйныя змены – гэта адзін з асноўных напрамкаў дзейнасці Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарку, у рамках якога навучэнцам 9-11 класаў прадастаўляецца магчымасць бясплатна прайсці навучанне па выбраным адукацыйным напрамку.