«Навуковыя выхадныя»
«Навуковыя выхадныя» – адукацыйны праект Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарку па прыцягненню школьнікаў у навукова-тэхнічную творчасць і інжынерную дзейнасць.
Мэта праекта: прыцягненне школьнікаў у навукова-тэхнічную творчасць і інжынерную дзейнасць, правядзенне вольнага часу з розумам і карысцю.
Мэтавая аўдыторыя: навучэнцы 7-9 класаў устаноў адукацыі, якія праяўляюць цікавасць да тэхнічных, дакладных і натуральных навук.
Праграма праекта: праграма праекта «Навуковыя выхадныя» рэалізуецца ў двух варыянтах: «Навуковыя выхадныя для школьных классаў» і «Навуковыя выхадныя сем’ям з дзецьмі». Кожная з праграм ўключае ў сябе розныя прэзентацыі, экскурсіі і майстар-класы ў навуковых лабараторыях.
Месца правядзення
Установа адукацыі «Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк»,
Аднадзённая (субота) трохгадзінная праграма, ўключае ў сябе прэзентацыю Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарку, экскурсію па вучэбна-лабараторнаму і выставачнаму корпусу, майстар-класы ў навуковых лабараторыях. Для дарослых праводзіцца навукова-папулярная лекцыя.
Кошт (1 дзіця, бацькам — бясплатна)
35,00 BYN
Кантакты
orgmas@ndtp.by,
тел. (017) 311-24-65, 311-24-64
Аднадзённая (пятніца) і/або двухдзённая (пятніца-субота, з пражываннем) праграма ўключае ў сябе прэзентацыю Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарку, экскурсію па вучэбна-лабараторнаму і выставачнаму корпусу, майстар-класы ў навуковых лабараторыях, «Атамны практыкум» (для двухдзённай праграмы).
Групы фармуюцца на падставе заявак мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, якія ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы адукацыі.
Кошт
8,50 BYN (аднадзённая праграма)
28,50 BYN (двухдзённая праграма)
Кантакты
orgmas@ndtp.by,
тел. (017) 311-24-65, 311-24-64
Спосабы аплаты
- Праз сістэму «Разлік»(АРІП).
- З выкарыстаннем наяўных грашовых сродкаў, электронных грошай і банкаўскіх плацежных картак у пунктах банкаўскага абслугоўвання банкаў, якія аказваюць паслугі па прыёме плацяжоў, а таксама пры дапамозе інструментаў дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання.
Для правядзення плацяжу неабходна:
- Выбраць
- Пункт «Сістэма «Разлік» (АРІП)»
- адукацыя і развіццё
- дадатковае адукацыю і развіццё
- навучанне ІТ, інжынерыі
- г. Мінск
- Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк
- Навуковыя выхадныя сем’ям або Навуковыя выхадныя класам
- Ввести Ф.І.І.
- Увесці суму плацяжу (калі не пазначана).
- Праверыць карэктнасць інфармацыі.
- Здзейсніць плацёж.
Важная інфармацыя!
Калі Вы ажыццяўляеце плацёж у касе банка, калі ласка, паведаміце касіра аб неабходнасці правядзення плацяжу праз сістэму «Разлік» (АРІП).