Гісторыя і традыцыі
Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк створаны па ініцыятыве Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі і пачаў сваю працу 1 студзеня 2021 года ( Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №145 «Аб стварэнні ўстановы адукацыі «Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк»).
Гэты праект распрацаваны Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь сумесна з вядучымі ўніверсітэтамі краіны, Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі, Дзяржаўным камітэтам па навуцы і тэхналогіях і ўяўляе сабой новы від дадатковай адукацыі адораных дзяцей і моладзі, які накіраваны на выяўленне адораных навучэнцаў, развіццё і падтрымку ў іх цікавасці да навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці, фарміраванне ў моладзі ўстойлівай матывацыі да выбару будучай прафесіі ў сферы высокіх тэхналогій, звязанай з заняткам навуковай дзейнасцю.
Штогод навучанне ў дзіцячым тэхнапарку праходзяць звыш 1500 навучэнцаў па 15 сучасных напрамках: «Авіякасмічныя тэхналогіі», «Архітэктура і дызайн», «Біятэхналогіі», «Віртуальная і дапоўненая рэальнасць», «Зялёная хімія», «Інжынерная экалогія», «Інфармацыйная бяспека», «Інфармацыйныя і камп’ютэрныя тэхналогіі», «Лазерныя тэхналогіі», «Машыны і рухавікі. Аўтамабілебудаванне», «Нанаіндустрыя і нанатэхналогіі», «Прыродныя рэсурсы», «Робататэхніка», «Электроніка і сувязь», «Энергетыка будучыні».
Адукацыйная мадэль дзіцячага тэхнапарка ўяўляе сабой інтэграцыю вучэбнай і пазавучэбнай дзейнасці, а таксама дадатковых агульнаадукацыйных праграм грамадзянска-патрыятычнай, сацыяльна-гуманітарнай, інжынернай, спартыўнай, фізкультурна-аздараўленчай, творчай і прыродазнаўчанавуковай накіраванасці.
Адбор навучэнцаў для навучання ў дзіцячым тэхнапарку ажыццяўляецца з ліку вучняў IX-XI класаў.
Праграма для адораных дзяцей рэалізуецца ў дзіцячым тэхнапарку ў вочнай дзённай і дыстанцыйнай формах. Вочная форма атрымання адукацыі арганізавана па адукацыйных зменах, працягласцю 24 дня.
Пасля асваення праграмы дадатковай адукацыі адораных дзяцей і моладзі ў дзённай форме атрымання адукацыі найбольш перспектыўным навучэнцам прадастаўлена магчымасць працягнуць працу над праектам у дыстанцыйнай форме атрымання адукацыі па індывідуальнай праграме.
Інфраструктура Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка ўключае ў сябе Сучасны вучэбна – лабараторны корпус з высокатэхналагічным абсталяваннем, Сучасны выставачны павільён, камфортны шматфункцыянальны комплекс і побач-новую школу.
Стварэнне Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка гаворыць аб разгортванні шырокамаштабнай работы па ўдасканаленні сістэмнай дзейнасці па выяўленні, развіцці і аказанні падтрымкі ў прафесійным станаўленні адоранай моладзі, а таксама стварэння ўмоў і эфектыўнага механізму ў інтэграцыі намаганняў усіх зацікаўленых структур на мясцовым, рэгіянальным і рэспубліканскім узроўнях у гэтым напрамку. Такім механізмам стаў кластар па працы з адоранай моладдзю, ядром якога з’яўляецца Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк.