Як трапіць?
Адбор асоб для навучання ў Нацыянальным дзіцячым тэхнапарку ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Палажэннем аб установе дадатковай адукацыі адораных дзяцей і моладзі, зацверджаным Пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 22.08.2022 № 275, з улікам змяненняў, унесеных Пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 7 лютага 2024 г. № 16 «Аб змяненні пастановы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 22 жніўня 2022 г. № 275».
Адбор навучэнцаў праводзіць прыёмная камісія Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка.
Патрабаванні да праекту
Афармленне:
Аб’ём працы: не больш за 10 старонак А4.
Шрыфт: 14pt.
Водступ: зверху і знізу – 2 см, злева – 3 см, справа – 1 см.
Нумарацыя старонак: унізе пасярэдзіне ліста.
Фармат: PDF.
Структура:
- тытульны ліст з указаннем тэмы даследавання (назвы працы), прозвішча, імя і імя па бацьку аўтара, кіраўніка (пры наяўнасці), поўная назва ўстановы адукацыі;
- змест, які ўключае назву структурных частак працы з указаннем нумарацыі адпаведных старонак;
- увядзенне (пастаноўка задачы), у якім прыводзіцца апісанне доследнай праблемы (абгрунтоўваецца актуальнасць тэмы даследавання, робіцца кароткі агляд вядомых дадзеных і літаратуры, фармулююцца мэты і задачы даследавання, зыходныя ідэі і гіпотэзы);;
- асноўная частка, у якой трэба выкласці вынікі, атрыманыя пры даследаванні, прывесці доказы;
- заключэнне, у якім коратка фармулююцца асноўныя вынікі, атрыманыя падчас даследавання, праводзіцца іх аналіз на адпаведнасць зыходным ідэям і гіпотэзам, робяцца агульныя высновы, якія ўключаюць дадзеныя аб ступені навізны атрыманых вынікаў, магчымай тэарэтычнай і/ або практычнай значнасці, напрамках далейшых даследаванняў;
- спіс выкарыстаных крыніц (кнігі, манаграфіі, часопісныя або газетныя артыкулы, адрасы сайтаў і інш.). Звесткі аб выкарыстаных крыніцах варта размяшчаць у парадку іх цытавання, нумараваць арабскімі лічбамі, друкаваць з абзацнага водступу. У тэксце працы спасылкі на выкарыстаныя крыніцы трэба прыводзіць у выглядзе нумара крыніцы па спісе, заключанага ў квадратныя дужкі;
- прыкладанні (пры наяўнасці).
Неабходна прымацаваць да анлайн заяўцы:
Характарыстыку асобы з установы адукацыі, якая рэалізуе адукацыйную праграму базавай адукацыі, адукацыйную праграму сярэдняй адукацыі, адукацыйную праграму спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі за подпісам кіраўніка або ўпаўнаважанай асобы па форме, устаноўленай пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 27 лютага 2023 г. № 58 «Aб выдачы характарыстыкі»
Па пытаннях можна звярнуцца па тэлефоне 8 (017) 311 24 62





