Адукацыйныя напрамкі

Інфармацыйная бяспека

Інфармацыйная бяспека – гэта навуковы напрамак, арыентаваны на забеспячэнне прыватнасці, цэласнасці і даступнасці інфармацыі, апрацоўванай у інфармацыйных сістэмах, а таксама на супрацьдзеянне кібератакам.

Забеспячэнне бяспекі інфармацыі ў інфармацыйных сістэмах

Забеспячэнне інфармацыйнай бяспекі ў IOT-сістэмах

Информационная безопасность цифровых систем

Праграма «Забеспячэнне бяспекі інфармацыі ў інфармацыйных сістэмах» прадугледжвае:

  • азнаямленне з метадалогіяй інфармацыйнай бяспекі і тэрміналогіяй, якая ўжываецца ў дадзенай сферы;
  • вывучэнне архітэктуры інфармацыйных сетак і сістэм, прынцыпаў іх функцыянавання;
  • атрыманне практычных навыкаў па аналізе трафіку ў інфармацыйных сетках;
  • вывучэнне розных відаў кібератакі, метадаў і сродкаў процідзеяння ім;
  • вывучэнне праграмна-апаратных сродкаў абароны інфармацыі і атрыманне практычных навыкаў па іх наладзе.

Праграма рэалізуецца пры садзейнічанні Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі.

Куратары праграмы:

Белавусава Алена Сяргееўна – дацэнт кафедры абароны інфармацыі ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі», кандыдат тэхнічных навук, дацэнт;

Пятроў Сяргей Мікалаевіч – дацэнт кафедры абароны інфармацыі ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі», кандыдат тэхнічных навук, дацэнт;

Цімафееў Аляксандр Міхайлавіч – дацэнт кафедры абароны інфармацыі ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі», кандыдат тэхнічных навук, дацэнт;

Бойпраў Вольга Уладзіміраўназагадчык кафедры абароны інфармацыі ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі», кандыдат тэхнічных навук, дацэнт;

Мальцаў Віктар Леанідавіч – загадчык лабараторыі «Інфармацыйная бяспека» ўстановы адукацыі «Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк».

Інтэрнэт рэчаў (IoT) – гэта сістэма, якая аб’ядноўвае прылады ў кампутарную сетку і дазваляе ім збіраць, аналізаваць, апрацоўваць і перадаваць дадзеныя іншым аб’ектам праз праграмнае забеспячэнне, прыкладання або тэхнічныя прылады.

Праграма «Забеспячэнне інфармацыйнай бяспекі ў IoT-сістэмах» прадугледжвае:

  • фарміраванне ўяўленняў аб сучасным стане праграмных і тэхнічных сродкаў інфармацыйнай бяспекі (у тым ліку ў сістэмах IoT), перспектывах іх развіцця, ролі ў сучасным грамадстве;
  • вывучэнне працэсу канфігурацыі сеткавага абсталявання, поплаткаў, мікракантролераў і датчыкаў рознага прызначэння, а таксама іх прымяненне для вырашэння розных задач у галіне інфармацыйнай бяспекі і інтэрнэту рэчаў;
  • азнаямленне з актуальнымі сродкамі крыптаграфічнай абароны інфармацыі Інтэрнэту рэчаў і вывучэнне сродкаў па стварэнні і / або разліку сакрэтнага ключа шыфравання дадзеных, актуальнага для IoT сістэм;
  • фарміраванне практычных уменняў і навыкаў ва ўжыванні метадаў і сродкаў процідзеяння пагрозам інфармацыйнай бяспекі ў IOT сістэмах.

Праграма рэалізуецца пры садзейнічанні Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі.

Куратары праграмы:

Белавусава Алена Сяргееўна – дацэнт кафедры абароны інфармацыі ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі», кандыдат тэхнічных навук, дацэнт;

Пятроў Сяргей Мікалаевіч – дацэнт кафедры абароны інфармацыі ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі», кандыдат тэхнічных навук, дацэнт;

Цімафееў Аляксандр Міхайлавіч – дацэнт кафедры абароны інфармацыі ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі», кандыдат тэхнічных навук, дацэнт;

Бойпраў Вольга Уладзіміраўназагадчык кафедры абароны інфармацыі ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі», кандыдат тэхнічных навук, дацэнт;

Мальцаў Віктар Леанідавіч – загадчык лабараторыі «Інфармацыйная бяспека» ўстановы адукацыі «Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк».

Інфармацыйная бяспека лічбавых сістэм – гэта вобласць ведаў, якая аб’ядноўвае звесткі аб сучасных киберугрозах, спосабах абароны дадзеных, сеткавых тэхналогіях і бяспекі прылад інтэрнэту рэчаў (IoT).

Праграма «Інфармацыйная бяспека лічбавых сістэм» прадугледжвае:

  • вывучэнне сучасных тыпаў кіберпагрозамі, асноўных метадаў
    і сродкаў процідзеяння ім, а таксама этычных і прававых аспектаў інфармацыйнай бяспекі, уключаючы абарону персанальных дадзеных;
  • фарміраванне практычных і даследчых кампетэнцый
    ў галіне абароны кампутарных і IoT-сетак, web-прыкладанняў, лічбавых прылад;
  • засваенне прынцыпаў пабудовы абароненых сетак, асноў крыптаграфічнай абароны дадзеных, баз лічбавай крыміналістыкі
    і аналізу інцыдэнтаў;
  • набыццё навыкаў работы з абсталяваннем (Arduino, ESP, Raspberry Pi), аналізу уразлівасцяў і мадэлявання нападаў;
  • развіццё самастойнасці, крытычнага мыслення і ўменняў выконваць і прэзентаваць індывідуальныя і камандныя даследчыя праекты;
  • праектаванне і рэалізацыю ўласных тэхнічных рашэнняў для абароны лічбавых сістэм.

Куратары праграмы:

Хмарский Пётр Аляксандравіч – вядучы навуковы супрацоўнік дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут прыкладной фізікі НАН Беларусі», кандыдат тэхнічных навук, дацэнт;

Янцэвіч Міхаіл Аляксандравіч – дацэнт кафедры інфармацыйна-вылічальных сістэм установы адукацыі «Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь», кандыдат тэхнічных навук;

Чыгір Іван Віктаравіч – начальнік кафедры аўтаматыкі, радыёлакацыі і прыёма-перадаючых устройстваў установы адукацыі «Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь»;

Цупрык Сяргей Віктаравіч – дацэнт кафедры аўтаматыкі, радыёлакацыі і прыёма-перадаючых устройстваў установы адукацыі «Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь», кандыдат тэхнічных навук.

Праграма рэалізуецца пры садзейнічанні Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь, Інстытута прыкладной фізікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.